:

Аб ускладанні кветак з нагоды 80-годдзя вызвалення Малдовы ад фашызму і віншаванні народа Малдовы з Днем Незалежнасці

28.08.2024 г.

24 жніўня 2024 г. у гонар 80-й гадавіны вызвалення Малдовы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін, супрацоўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова ўсклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле воінскай славы «Вечнасць», а таксама на алеі беларускіх бяроз, закладзенай у Кішынёве ў 2008 годзе ў памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Больш за сто ўраджэнцаў Беларусі загінулі пры вызваленні Малдовы. У памятных мерапрыемствах ўдзельнічалі прадстаўнікі дыпмісіі Расіі, дэпутаты Парламента Рэспублікі Малдова, вядомыя палітычныя дзеячы, удзельнікі патрыятычных клубаў і грамадскіх аб'яднанняў Малдовы. Супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове таксама прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу і ўскладанні кветак на мемарыяльным комплексе «Шарпенскі плацдарм».
27 жніўня 2024 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Рэспублікі Малдова з Днём Незалежнасці. У сваім звароце ён адзначыў, што нашы народы злучаны трывалай сувяззю шматгадовага сяброўства, заснаванага на агульных духоўных і маральных каштоўнасцях, культурных традыцыях, сумесным гераічным мінулым, а сёлета Беларусь і Малдова адзначаюць 80-годдзе вызвалення ад фашызму.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці