Аб ускладанні кветак да Мемарыяла ахвярам фашызму
28.01.2025 г.27 студзеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сумесна з кіраўнікамі дыпламатычных місій Расіі і Казахстана ў Малдове ў гонар 80-годдзя вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенаў усклалі кветкі да мемарыяла «Ахвярам фашызму» ў Кішынёве.
З 2005 года штогод 27 студзеня адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Канцэнтрацыйны лагер і лагер смерці Асвенцым-Біркенаў – комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, які размяшчаўся каля горада Асвенцым (Польшча). У гады Другой сусветнай вайны ў лагеры было знішчана каля 1,4 мільёна чалавек, 1,1 мільёна з якіх былі яўрэямі. Асвенцым-Біркенаў быў найбуйнейшым і найбольш доўга праіснаваўшым з нацысцкіх лагераў знішчэння, таму ён стаў адным з галоўных сімвалаў Халакоста.
У лістападзе 1942 г. – маі 1944 г. у Асвенцым-Біркенаў было вывезена каля 5700 вязняў з турмаў Гродна, Мінска і Віцебска. У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца матэрыялы аб жыхарах Беларусі, якія былі вывезены акупантамі ў Асвенцым.