Аб сустрэчы Пасла А.Калініна з Дзяржаўным сакратаром МЗС С.Міхавым
17.12.2024 г.У Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Малдова 17 снежня 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоля Калініна з Дзяржаўным сакратаром МЗС Сяргеем Міхавым.
Бакі падвялі вынікі беларуска-малдаўскага ўзаемадзеяння ў 2024 годзе, абмеркавалі вынікі і перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Пасол А.Калінін таксама праінфармаваў аб ходзе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, якая стартавала ў Беларусі. Акрамя таго, малдаўскі бок быў азнаёмлены з шэрагам міжнародных ініцыятыў Беларусі, у тым ліку ўключаючы пытанні супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі і падрыхтоўкі Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі.
У ходзе сустрэчы быў пацверджаны намер прадоўжыць прагматычны двухбаковы дыялог, які адпавядае інтарэсам народаў Беларусі і Малдовы.