:

Аб удзеле Пасольства Беларусі ў мерапрыемствах з нагоды вызвалення Малдовы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

25.08.2023 г.

24 жніўня 2023 г. прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова і беларускай дыяспары з нагоды 79-й гадавіны вызвалення Малдовы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле воінскай славы «Вечнасць», а таксама на алеі беларускіх бяроз, закладзенай у Кішынёве ў 2008 годзе ў памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У гэты ж дзень дыпламаты Пасольства прынялі ўдзел у адкрыцці рэканструяваных і добраўпарадкаваных вайсковых могілак мемарыяльнага комплексу «Шарпенскі плацдарм».

У памятных мерапрыемствах таксама ўзялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій Расійскай Федэрацыі, Казахстана, дэпутаты Парламента Рэспублікі Малдова і прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, грамадскіх аб'яднанняў Малдовы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці