:

Аб выставе «Беларусь непераможная» у г.Рыбніца

01.07.2024 г.

29 чэрвеня 2024 г. у г. Рыбніца ў Цэнтральным палацы культуры Пасольства Беларусі сумесна з беларускай дыяспарай у Рэспубліцы Малдова і Рыбніцкім таварыствам беларускай культуры адкрылі фотавыставу “Беларусь непераможная”.

Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праводзіцца ў гарадах Малдовы і прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Раней выстава дэманстравалася ў г.Кішынёве, ў г.Ціраспалі і ў г.Бэльц.

На выстаўцы прадстаўлены фотаработы, якія дэманструюць віды Мінска і іншых беларускіх гарадоў даваеннага перыяду, выявы тых жа кварталаў пасля вайны і сучаснае аблічча адноўленай Беларусі.

У адкрыцці фотавыставы ў г.Рыбніца прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, беларускай дыяспары і грамадскіх арганізацый. Фотавыстава будзе адкрыта да 15 ліпеня 2024 г.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці