Аб ускладанні кветак з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
04.07.2024 г.3 ліпеня 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін сумесна з дыпламатамі Пасольства і актывам беларускіх грамадскіх арганізацый Малдовы з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў усклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле воінскай славы «Вечнасць» і ў алеі беларускіх бяроз, закладзенай у Кішынёве ў 2008 годзе ў памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Звяртаючыся да прадстаўнікоў беларускай дыяспары, А.Калінін падкрэсліў, што ў Беларусі на дзяржаўным узроўні забяспечваецца захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, акцэнтаваўшы ўвагу на тым, што здрада мінулага аслабляе і вядзе да краху дзяржаўнасці.
Пасол павіншаваў прадстаўнікоў беларускай дыяспары з галоўным дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь і пажадаў далейшых поспехаў у грамадскай дзейнасці па ўмацаванні і развіцці дружалюбных беларуска-малдаўскіх сувязей.