Пра навагодняе дзіцячае прадстаўленне ў Пасольстве Беларусі
27.12.2024 г.27 снежня 2024 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Рэспубліцы Малдова арганізавала навагодняе прадстаўленне для дзяцей членаў беларускіх грамадскіх арганізацый Малдовы. Свята традыцыйна прайшло ў беларускай дыпмісіі ў Кішынёве.
У ходзе святочнай праграмы прагучала віншаванне Пасла Беларусі ў Малдове Анатоля Калініна, адбыліся тэатралізаваны паказ з удзелам Дзеда Мароза, віктарыны і конкурсы.
Спецыяльна для свята юныя госці падрыхтавалі навагоднія вершы і загадкі на беларускай і румынскай мовах. Ад Пасольства Беларусі юныя артысты атрымалі памятныя прызы, а ўсе ўдзельнікі дзіцячага свята — салодкія навагоднія падарункі ад беларускага вытворцы «Коммунарка».
Сярод гасцей навагодняга свята быў таксама адзін з прызёраў IX Адкрытага міжнароднага конкурсу дзіцячага малюнка «Дружаць дзеці на планеце», які прадстаўляў тэарэтычны ліцэй «Міхай Грэку» г.Кішынёва. Акрамя дыплома, юны мастак атрымаў памятны падарунак ад Пасольства Беларусі.