:

Аб адкрыцці новага навучальнага года ў Беларускім культурным цэнтры ў Малдове

22.09.2020 г.


19 верасня 2020 г. адбылося адкрыццё новага навучальнага года ў Беларускім культурным цэнтры ў Малдове з удзелам кіраўніцтва Беларускага культурнага цэнтра, прадстаўнікоў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове, беларускай дыяспары, прадстаўнікоў Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Кішынёве.

Мерапрыемства прайшло ў новым памяшканні Беларускага культурнага цэнтра ў Малдове, якое дазваляе не толькі праводзіць заняткі, але і валодае плошчамі для арганізацыі кніжнага фонду беларускай літаратуры. Удзельнікі ўрачыстага мерапрыемства пажадалі Беларускаму культурнаму цэнтру ў Малдове новых творчых поспехаў і дасягненняў у прасоўванні беларускай культуры ў Малдове ў новым навучальным годзе.

Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Малдове сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь былі перададзены Беларускаму культурнаму цэнтру і прадстаўнікам беларускай дыяспары ў Малдове кнігі, альбомы і падручнікі беларускіх аўтараў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці