:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Малдове А.Калініна ў мерапрыемствах, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы

04.11.2022 г.

3 лістапада 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін прыняў удзел у адкрыцці міжнароднага выставачнага праекта дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Янка Купала ў дыялогу культур», прысвечанага 140-годдзю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Выстаўка арганізавана Пасольствам сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Малдове ў Агенцтве міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова.

Госці мерапрыемства таксама атрымалі магчымасць азнаёміцца з работамі беларуска-малдаўскага мастака Вячаслава Ігнаценкі, які спецыяльна для выстаўкі прадаставіў серыю беларускіх краявідаў.

На адкрыцці прагучалі творы паэта на беларускай мове ў выкананні сяброў аматарскага тэатральнага калектыву “Ранак” пры Беларускім культурным цэнтры ў Кішынёве, а таксама песні на вершы народнага паэта Беларусі.

У рамках адкрыцця выстаўкі з вялікім поспехам прайшла прэм'ера спектакля паводле п'есы Янкі Купалы “Прымакі” у выкананні тэатральнага калектыву “Ранак”.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпкорпуса, акрэдытаванага ў Малдове, дэпутаты Парламента Рэспублікі Малдова, кіраўнікі і актыў грамадскіх аб'яднанняў беларусаў Малдовы, старшыні і члены іншых этнічных суполак Малдовы і ветэранскіх арганізацый Кішынёва.

Мерапрыемствы арганізаваны Пасольствам у рамках Года гістарычнай памяці, што праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у бягучым годзе, і накіраваны на захаванне памяці аб выдатных асобах, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Айчыны.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці