Аб удзеле Пасла ў святкаванні 30-годдзя Беларускай абшчыны ў Рэспубліцы Малдова
13.11.2023 г.11 лістапада 2023 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін разам з прадстаўнікамі Пасольства прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 30-годдзя Беларускай абшчыны ў Рэспубліцы Малдова, арганізаваным у Агенцтве міжэтнічных адносін Малдовы.
Беларуская абшчына з'яўляецца адной з найбуйнейшых грамадскіх арганізацый Малдовы і на працягу трох дзесяцігоддзяў праводзіць бесперапынную работу па захаванні і папулярызацыі беларускай культуры, нацыянальных традыцый і звычаяў сярод беларусаў Малдовы.
Выступаючы перад гасцямі свята, Пасол А.Калінін зазначыў, што дзейнасць Абшчыны шматгранная і дапамагае беларускім суайчыннікам Малдовы захоўваць сваю нацыянальную прыналежнасць, прыхільнасць роднай мове, любоў да сваёй гістарычнай радзімы.
Паслом А.Калініным Абшчыне, у асобе яе кіраўніка Распопава Сяргея, была перададзена Ганаровая грамата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь за актыўную дзейнасць па папулярызацыі беларускай культуры, захаванне нацыянальных традыцый і звычаяў Беларусі ў Малдове. Ад імя Пасольства Беларускай абшчыне былі ўручаны Грамата, каштоўныя падарункі і перададзена літаратура на беларускай мове. Таксама граматамі Пасольства былі адзначаны актывісты Абшчыны.
У ліку ганаровых гасцей на святочным мерапрыемстве прысутнічалі і віталі юбіляра старшыня Асацыяцыі беларусаў Кішынёва Генадзь Зяньковіч, старшыня Каардынацыйнага савета беларускіх арганізацый у Малдове Ганна Бабін, кіраўнікі беларускіх абшчын з Прыднястроўя — Тамара Ломцева (Ціраспаль) і Аляксандр Лапацьеў (Бяндэры), прадстаўнікі Балгарскай суполкі Малдовы. З юбілеем Абшчыну таксама павіншаваў прадстаўнік Пасольства Азербайджана ў Малдове.
Запамінальнай была канцэртная праграма гэтага юбілейнага свята, у якой удзельнічалі вакальны ансамбль Беларускай абшчыны «Зорачкі» і члены Беларускай абшчыны Дзмітрый Нікіцін і Сяргей Якімаў, ансамбль балгарскай абшчыны «Выгленчэ», заслужаная артыстка Рэспублікі Малдова Маргарыта Івануш.