:

Аб адкрыцці ў Ціраспалі фотавыставы «Беларусь непераможная»

17.06.2024 г.

14 чэрвеня 2024 г. у г. Ціраспалі ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна Пасольства Беларусі сумесна з кіраўнікамі Беларускага культурнага цэнтра ў Рэспубліцы Малдова і Ціраспальскай грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай культуры» адкрылі фотавыставу «Беларусь непераможная». Праект створаны пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства ў г. Ціраспалі прымеркавана да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На выстаўцы прадстаўлены фотаработы, якія дэманструюць віды Мінска і іншых беларускіх гарадоў даваеннага перыяду, выявы тых жа кварталаў пасля вайны і сучаснае аблічча адноўленай Беларусі.

Удзельнікам мерапрыемства была таксама прадстаўлена інфармацыя аб адносінах у Беларусі да захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, а таксама рабоце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па ўвекавечанні памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады ВАВ.

На адкрыцці экспазіцыі прысутнічалі прадстаўнікі знешнепалітычнага ведамства Прыднястроўя, дэпутат Ціраспальскага гарсавета Алена Собалева, дырэктар Цэнтра даследавання духоўнай і культурна-гістарычнай спадчыны Прыднястроўя Мікалай Дымчанка.

У рамках адкрыцця выстаўкі Пасольства таксама перадало ў дар бібліятэцы падборку кніг на рускай і беларускай мовах па тэматыцы ВАВ.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці