:

Аб ускладанні кветак да Мемарыяла ахвярам фашызму

27.01.2026 г.

27 студзеня 2026 г., у дзень 81-й гадавіны вызвалення Савецкай Арміяй нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенау, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова А.А. Бубен сумесна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі у Рэспубліцы Малдова А.Б. Азеравым усклаў кветкі на Мемарыяле ахвярам фашызму ў г.Кішынёве. 
Прысутныя ўшанавалі памяць мільёнаў ахвяр, якія загінулі ад рук нацысцкіх катаў і іх паслугачоў. 
27 студзеня быў афіцыйна абвешчаны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Міжнародным днём памяці ахвяр Халакоста. Урокі гісторыі служаць суровай перасцярогай аб тым, да чаго ў канчатковым рахунку прыводзяць ідэалогіі перавагі адной нацыі над іншай. Таму захаванне памяці аб бяспрыкладным подзвігу Пераможцаў – наш святы абавязак перад мінулымі і будучымі пакаленнямі, залог захавання міру і непаўтору нацысцкіх зверстваў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці