:

Аб акцыі Пасольства з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

19.07.2024 г.

19 ліпеня 2024 г. з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова сумесна са старшынёй Беларускага культурнага цэнтра ў Малдове і кіраўніком Ціраспальскай грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай культуры» наведалі і павіншавалі беларусаў – удзельніц партызанскага руху і былых вязняў канцлагераў, якія пражываюць у Бяндэрах, Ціраспалі і Слабадзеі.

Ніне Каспарян, Тамары Бачэвар і Таццяне Паята былі ўручаны юбілейныя медалі «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» і перададзены віншавальныя лісты ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама ўручаны кветкі і падарункі.

Удзельніцы трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны падзяліліся сваімі ўспамінамі. Сустрэчы прайшлі ў цёплай кранальнай атмасферы.

У адрас кіраўніцтва Беларусі, Пасольства і кіраўніцтва беларускай дыяспары былі выказаны словы падзякі і ўдзячнасці за захаванне памяці аб подзвігу савецкага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці