Аб адкрыцці ў Ціраспалі Пасольствам Беларусі фотавыставы «Беларусь без межаў: ад прастораў ледзянога кантынента да касмічных далей»
11.12.2024 г.10 снежня 2024 года ў г.Ціраспалі ў Культурна-асветніцкім цэнтры Прыднястроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Т.Г. Шаўчэнка Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова адкрыла фотавыставу «Беларусь без межаў: ад прастораў ледзянога кантынента да касмічных далей». Экспазіцыя была падрыхтавана Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі спецыяльна для Пасольства, каб пазнаёміць жыхароў Малдовы з высокатэхналагічнымі дасягненнямі суверэннай Беларусі — даследаваннямі Антарктыкі і асваеннем космасу.
Адкрываючы фотавыставу, прадстаўнік Пасольства адзначыла, што сёння навукова-тэхналагічны суверэнітэт дзяржавы з'яўляецца залогам яе палітычнай і эканамічнай незалежнасці.
Пры прадстаўленні фотаработ, прысвечаных дзейнасці беларусаў на ледзяным кантыненце, было падкрэслена, што Беларусь ганарыцца тым, што ў Антарктыдзе выступае на роўных з найбуйнейшымі дзяржавамі свету. Удзельнікам адкрыцця таксама расказалі аб рабоце беларускіх антарктычных экспедыцый.
Падчас прэзентацыі раздзела «Беларусь і космас», увага гасцей была акцэнтавана на тым, што нягледзячы на адносную маладосць касмічная галіна Беларусі ўжо ўнесла значны ўклад у эканоміку краіны. Госці фотавыставы таксама былі азнаёмлены са знакавым праектам 2024 года — падрыхтоўкай і палётам на Міжнародную касмічную станцыю першага касманаўта суверэннай Беларусі — Марыны Васілеўскай.
На адкрыцці фотавыставы акрамя прадстаўнікоў кіраўніцтва ПДУ і студэнтаў таксама прысутнічалі члены беларускіх суполак Прыднястроўя з Ціраспаля і Бэндэр.
Выстава выклікала жывую цікавасць у гасцей мерапрыемства.
Беларусы Прыднястроўя выказалі шчырую падзяку арганізатарам выставы, якая чарговы раз прадэманстравала поспехі Беларусі ў развіцці эканомікі і дазволіла ім ганарыцца сваёй гістарычнай Радзімай.
Выстава ў Культурна-асветніцкім цэнтры ПДУ будзе працаваць да 20 снежня 2024 года.