:

Аб удзеле Пасла ў святкаванні 25-годдзя Таварыства беларускай культуры Ціраспаля

04.07.2022 г.

2 ліпеня 2022 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін разам з супрацоўнікамі Пасольства і актывам беларускай дыяспары Малдовы прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 25-годдзя Ціраспальскай грамадскай арганізацыі «Таварыства беларускай культуры». Беларуская абшчына Ціраспаля налічвае каля 500 чалавек. Мэта Таварыства — прадастаўляць умовы, каб беларусы ў Малдове маглі мець зносіны, не губляць сувязі са сваёй гістарычнай Радзімай, не забываць яе гісторыю, захоўваць любоў да роднага краю.

Паслом А.Калініным Таварыству, у асобе яго заснавальніка і нязменнага кіраўніка Ломцевай Тамары Рыгораўны, была перададзена Ганаровая грамата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь за актыўны шматгадовы ўдзел у дзейнасці па захаванні нацыянальных традыцый і звычаяў Беларусі ў Малдове, папулярызацыю беларускай . Ад імя Пасольства Беларусі ў Малдове Ціраспальскай грамадскай арганізацыі таксама былі ўручаны Грамата і каштоўныя падарункі.

У ліку ганаровых гасцей на святочным мерапрыемстве прысутнічалі і віталі юбіляра прадстаўнікі МЗС Прыднястроўя, дзяржадміністрацыі горада Ціраспаль, кіраўніцтва Грамадскай палаты Прыднястроўя, Саюза малдаван Прыднястроўя, настаяцель храма Яраслава Мудрага.

Запамінальнай была канцэртная праграма гэтага юбілейнага свята, у якой удзельнічалі вакалісты, танцоры з Прыднястроўя, а таксама вакальны ансамбль Беларускай абшчыны Малдовы «Зорачкі» і спявачка Маргарыта Будзей з Кішынёва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці