Сейчас в Минске   Погода в городах Беларуси

Главная Посольство Новости

Аб сустрэчы з Генеральным дзяржаўным сакратаром МЗСЕІ Малдовы

Пасол Беларусі ў Молдове Сяргей Чычук сустрэўся з нядаўна прызначаным Генеральным дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Малдова Міхаем Кэпэцынэ па яго просьбе.

Пад час гутаркі быў абмеркаваны весь комплекс беларуска-малдаўскіх адносін, уключна з пытаннямі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у прыватнасці, закранута тэма паставак беларускай тэхнікі ў Малдову.

Бакі выказалі задаволенасць узроўнем і актыўнасцю двухбаковага ўзаемадзеяння, як па лініі палітычнага дыялогу, так і ў гандлёва-эканамічнай галіне.

Суразмоўцы абмеркавалі пытанні аператыўнага ўзаемадзеяння пры рэалізацыі графіка візітаў і сустрэч, запланаваных на канец бягучага – пачатак наступнага года.