Главная Посольство Новости

Аб святкаванні Дня абаронца Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23 лютага 2018 г. Пасольства Беларусі ў Малдове ўдзельнічала ў шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абаронца Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага помніка “Этэрнітатя” (“Вечнасць”), разам з кіраўнікамі дыппрадстаўніцтваў Расіі, Казахстана, Арменіі, Азербайджана.


 

У Беларускім культурным цэнтры ў Кішыневе адбылося ўрачыстае мерапрыемства з нагоды Дня абаронца Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
    У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і баявых дзеянняў у Афганістане, прадстаўнікі арганізацый беларускай дыяспары, малдаўскіх дзяржорганаў, арганізацый нацыянальных меншасцяў Малдовы, дыпламатаў.
  
    Перад прысутнымі выступілі Пасол Беларусі ў Малдове С.Чычук, дырэктар Бюро міжэтнічных адносін Малдовы А.Бабенка, кіраўнік прадстаўніцтва “Рассупрацоўніцтва” ў Кішынёве М.Давыдаў.

     Ветэранам былі уручаны падзякі Пасольства Беларусі ў Малдове, памятныя падарункі.

Прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Беларусы – героі Савецкага Саюзу”.
    У эмацыйнай і прачулай форме ветэраны расказалі сабраным пра свой удзел у баявых дзеяннях і жыццёвы шлях.