:

Аб сустрэчы ў Беларускім культурным цэнтры ў Кішынёве, прысвечанай 500-годдзю дзейнасці беларускага першадрукара Францішка Скарыны

07.09.2017 г.

  6 верасня 2017 г. у Беларускім культурным цэнтры пры СП ГК “Керамін Кішынёў” адбылася сустрэча, прысвечаная 500-годдзю дзейнасці беларускага першадрукара Францішка Скарыны.

Пры арганізацыі сустрэчы Пасольствам Беларусі быў выкарыстаны перыяд знаходжання ў Малдове здымачнай группы беларускай кінастудыі “Летапіс” пад кіраўніцтвам У.В. Мароза, якая займалася падрыхтоўкай матэрыялаў для стварэння дакументальнага фільма, прысвечанага 25-й гадавіне ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова.

         У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Кішынёве, Міністрэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі і Міністэрства культуры Малдовы, прадстаўнікі навуковых і культурных колаў краіны, арганізацый нацыянальных меншасцяў і беларускіх аб’яднанняў Кішынёва.

         Удзельнікі мерапрыемства былі азнаёмленыя з жыццём і дзейнасцю Ф.Скарыны, значэннем яго выдатнай дзейнасці для Беларусі і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Першадрукар”, прадстаўлены і пракаментаваны яго аўтарам У.В. Марозам.

         Удзельнікі сустрэчы былі таксама азнаёслены з праектам помніка-бюста Ф.Скарыне, які будзе пастаўлены ў Кішынёве да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти