:

Аб удзеле Пасла Беларусі А.Калініна ў XXXIX-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе MOLDAGROTECH (восень)

14.10.2021 г.

13 кастрычніка 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова А.Калінін прыняў удзел у XXXIX-й Міжнароднай спецыялізаванай выставе машын, абсталявання і тэхналогій для аграпрамысловага комплексу MOLDAGROTECH (восень).

Міжнародная спецыялізаваная выстава MOLDAGROTECH з'яўляецца аўтарытэтнай штогадовай падзеяй і на працягу шмат гадоў вызначае вектар развіцця аграпрамысловага комплексу Малдовы.

У адкрыцці выставы прыняў удзел Міністр сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Рэспублікі Малдова В.Гэрчыу, Пасол Рэспублікі Беларусь А. Калінін, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і аграрнага бізнэсу Малдовы.

Вытворцы Рэспублікі Беларусь у выставе MOLDAGROTECH-2021 (восень) прынялі годны ўдзел і сфармавалі самую буйную экспазіцыю узораў тэхнікі. У выставе прынялі ўдзел прадстаўнікі 5 беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, уключаючы ААТ «МТЗ», ААТ «МАЗ», ААТ «Гомсельмаш», ТАА «РЭМКА» і МК «Віцебскія пад'ёмнікі».

ААТ «Мінскі трактарны завод» традыцыйна прадставіў 3 мадэлі трактара «Беларус» рознай магутнасці. ААТ «Гомсельмаш» прапанаваў дзве мадэлі збожжаўборачных камбайнаў JS 5A і JS 12.

У бягучым годзе ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» упершыню экспанаваў у Малдове гарадскі (прыгарадны) аўтобус МАЗ-206-946 умяшчальнасцю да 72 чалавек на газавым паліве і самазвал МАЗ-651308 грузападымальнасцю 25 тон. Таксама ўпершыню на выставе быў прадстаўлены аўтагідрапад’емнік ВИПО-18 і сельскагаспадарчы апырсквальнік вытворчасці «РЭМКА».

Пасол А.Калінін сумесна з Міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Рэспублікі Малдова В.Гэрчыу наведалі стэнды беларускіх вытворцаў і азнаёміліся з выставачнымі ўзорамі сельскагаспадарчай і будаўнічай тэхнікі.

А.Калінін і В.Гэрчыу далі высокую ацэнку прадстаўленай беларускай тэхніцы і адзначылі важнасць далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Малдовай у сельскагаспадарчай галіне. Акрамя таго, Пасол А.Калінін праінфармаваў аб адкрыцці ў лістападзе 2021 года новай сумеснай зборачнай вытворчасці трактароў «МТЗ» вялікай магутнасці ў г.Комрат з аб'ёмам выпуску да 100 адзінак у год, а таксама аб планах па стварэнні ў 2022 годзе сумеснай зборкі камбайнаў «Гомсельмаш» у Гагаузіі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці