:

Дні славянскага пісьменства і культуры ў Малдове

24.05.2022 г.

У Малдове з 24 па 30 мая 2022 г. праходзяць традыцыйныя Дні славянскага пісьменства і культуры.

Напярэдадні, у г.Кішынёве ў Беларускім культурным цэнтры ў Рэспубліцы Малдова адбылася прэм'ера паэтычнага спектакля паводле твораў беларускіх паэтаў “Да людзей з любоўю iдучы”. Пастаноўка прадстаўлена тэатральным калектывам «Ранак» Беларускага культурнага цэнтра, рэжысёр Тамара Калініна.

З прэм'ерай удзельнікаў спектакля і гледачоў павіншаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін. Для папаўнення бібліятэкі ў дар ад Пасольства Беларусі ў Малдове Беларускаму культурнаму цэнтру была перададзена літаратура на беларускай мове.

З прывітальным словам выступілі намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова Вера Петухова, дэпутат Парламента Малдовы, старшыня групы дружбы з Парламентам Рэспублікі Беларусь Алена Белякова.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і члены нацыянальных таварыстваў Расіі, Украіны, Азербайджана, абшчыны гагаўзаў Малдовы, ветэранскай і іншых грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі мясцовай творчай інтэлігенцыі.

У рамках святкавання Дзён славянскага пісьменства і культуры паказ спектакля для шырокай публікі адбудзецца таксама ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Кішынёве і ў Ціраспалі.

24 мая Пасольства Беларусі ў г.Кішынёве сумесна з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ўсклала кветкі да помнікаў выдатных дзеячаў славянскага пісьменства і культуры — Штэфану Вялікаму і Святому, Аляксандру Пушкіну, Францыску Скарыне. У прывітальным слове  Пасол Рэспублікі Беларусь А.Калінін падкрэсліў, што штогадовае правядзенне Дзён славянскага пісьменства і культуры дапамагае падтрымліваць развіццё міжкультурнага дыялога і ўмацоўваць дружалюбныя сувязі паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія жывуць на тэрыторыі Малдовы.

У цырымоніі ўскладання ўдзельнічалі дэлегацыі дыпмісій і нацыянальных таварыстваў Расіі, Балгарыі, Украіны, прадстаўнікі Агенцтва міжэтнічных адносін Рэспублікі Малдова.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці