:

Аб правядзенні пасяджэння Каардынацыйнай рады беларускіх аб'яднанняў Малдовы

20.12.2022 г.

 

16 снежня 2022 г. у Кішынёве ў Беларускім культурным цэнтры ў Рэспубліцы Малдова адбылося штогадовае пасяджэнне Каардынацыйнай рады беларускіх аб'яднанняў Малдовы.

З прывітальным словам да членаў Каардынацыйнай рады і актывістаў беларускіх аб'яднанняў звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Малдове Анатоль Калінін. Ён азнаёміў прысутных з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе, праінфармаваў аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рэспубліцы ў рамках Года гістарычнай памяці.

Старшыня Каардынацыйнай рады Ганна Бабін прадставіла інфармацыю аб сваім удзеле ў 7-м пасяджэнні Кансультатыўнай рады па справах беларусаў замежжа, якое прайшло ў Мінску 7 снежня 2022 г., заклікала кіраўнікоў аб'яднанняў больш актыўна задзейнічаць рэсурсы падпраграмы «Беларусы ў свеце» для прасоўвання і папулярнасці беларускай культуры ў Малдове.

Кіраўнікі беларускіх аб'яднанняў Ціраспаля, Кішынёва, Бяндэр і Бельц праінфармавалі аб праведзенай у бягучым годзе рабоце і падзяліліся планамі на 2023 год.

На пасяджэнні быў прыняты План мерапрыемстваў работы Каардынацыйнай рады на 2023 год.

Па выніках работы ў 2022 годзе Пасол Калінін А. уручыў актывістам беларускай дыяспары граматы і падзякі ад імя Пасольства.

Старшыня Каардынацыйнай рады А.Бабін таксама ўзнагародзіла актыўных сябраў беларускіх аб'яднанняў ганаровымі граматамі.

Удзельнікам пасяджэння былі ўручаны памятныя сувеніры і падарункі.

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці