:

Аб садзейнічанні грамадзянам Рэспублікі Беларусь у вяртанні на Радзіму

23.11.2021 г.

У кастрычніку 2021 г. на імя Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь А.Калініна паступіў зварот грамадзян Рэспублікі Беларусь Алены Златэска і яе старэйшай дачкі Кацярыны Мінковай, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, з просьбай аказаць садзейнічанне ў вяртанні з г.Чымішлія ў г.Гомель (Рэспубліка Беларусь) да месца пастаяннага жыхарства іх сям'і, у тым ліку чацвярых непаўналетніх дзяцей (адзін да 2 гадоў, трое 6-7 гадоў).

Не маючы сталай працы, вызначанага месца жыхарства ў Малдове, сродкаў да існавання і сваякоў, здольных аказаць фінансавую падтрымку, сям'я не магла сабраць неабходныя сродкі для вяртання ў Беларусь.

Пасольства аператыўна падключылася да вырашэння існуючай складанай сітуацыі. Былі накіраваны адпаведныя звароты ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Салаўю Г.М.

Фінансаванне на вяртанне было выдзелена Гомельскай абласной арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Малдове было аказана садзейнічанне ў размяшчэнні сям'і Златэска А.І ў цэнтры часовага знаходжання ў г.Кішынёве.

Пасольства Беларусі ў Малдове са свайго боку аказала ўсю неабходную падтрымку, уключаючы вырашэнне арганізацыйных і лагістычных пытанняў, забеспячэнне прадуктамі, транспартам, неабходнымі дакументамі для бесперашкоднага накіравання ў Рэспубліку Беларусь праз тэрыторыю Украіны, консульскую падтрымку пры перасячэнні малдаўска-ўкраінскага ўчастка граніцы.

8 лістапада 2021 г. сям'я Златэска А.І. паспяхова прыбыла з Рэспублікі Малдова да месца сталага жыхарства ў г.Гомель.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці