:

Аб візіце дэлегацыі «Магілёўліфтмаш» у г.Кішынёў

14.06.2021 г.

З 9 па 11 чэрвеня 2021 г. адбыўся візіт кіраўніцтва ААТ «Магілёўліфтмаш» у г. Кішынёў. У склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Цішчанка В.М., начальнік аддзела экспарту Чаканаў О.Л. і супрацоўнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў Тароп М.А.

У ходзе візыту адбылася сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства з Прымаром г.Кішынева І.Чабан, у якой прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове А.Калінін.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні паставак, рамонту і замены  ліфтавага абсталявання сталіцы Малдовы, якое адпрацавала свой тэрмін.

З улікам зацікаўленасці бакоў прадстаўнікі Беларусі прапанавалі арганізаваць у г.Кішынёве сумесную вытворчасць па зборцы ліфтавага абсталявання, а таксама падпісаць адпаведны мемарандум аб намерах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці