Аб правядзенні ўрачыстага мерапрыемства ў Беларускім культурным центры ў Малдове
22.02.2021 г.
20 лютага 2021 г. у Беларускім культурным Цэнтры ў Кішынёве адбылося адкрыццё вернісажу і конкурсу дзіцячага малюнка «З чаго пачынаецца Радзіма».
Гэтае мерапрыемства было прымеркавана да святкавання Дня абаронцы Айчыны.
Журы конкурсу, якое ўзначаліў Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч — ветэран Вялікай Айчыннай вайны — удзельнік бітвы за Маскву, Сталінградскай бітвы, удзельнік парадаў Перамогі ў Берліне і Маскве, ўручыла пецярым лаўрэатам канкура дзіцячага малюнка памятныя дыпломы і грашовыя ўзнагароды.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова, Рассупрацоўніцтва, беларускай і расійскай дыяспар у Рэспубліцы Малдова.
Беларускаму культурнаму Цэнтру ў дар ад Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова былі перададзены кнігі беларускіх аўтараў, беларуская гістарычная і даведачная літаратура.