Аб сустрэчы Пасла Беларусі А. Калініна з Прэзідэнтам Малдовы І.Дадоном
10.12.2020 г.
8 снежня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове Анатоля Калініна з Прэзідэнтам Рэспублікі Малдова Ігарам Дадонам. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўдзелу Прэзідэнта Малдовы ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага Эканамічнага савета, запланаванага на 11 снежня 2020 г.
Суразмоўцы задавальненнем адзначылі канструктыўны характар узаемадзеяння паміж Беларуссю і Малдовай які склаўся на ўсіх узроўнях. Падкрэслілі неабходнасць працягу работы па рэалізацыі двухбаковых праектаў у гандлёва-эканамічнай сферы.
На заканчэнне сустрэчы Пасол Беларусі ўручыў Прэзідэнту Рэспублікі Малдова юбілейны медаль «75-год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».