:

Аб святкаванні 222-й гадавіны з дня нараджэння А.С. Пушкіна

08.06.2021 г.

Аб святкаванні 222-й гадавіны з дня нараджэння А.С. Пушкіна

6 чэрвеня 2021 г. прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 222-й гадавіне з дня нараджэння вялікага рускага паэта Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, які жыў у Бесарабіі з 1820 па 1823 год.

Гэты памятны ў творчасці паэта час быў плённым. Ён стварыў тут 200 твораў, з якіх 150 паэм і вершаў. Сярод іх — «Цыганы», «Каўказскі палонны», «Гаўрыліяда», «Браты — разбойнікі», «Бахчысарайскі фантан», а таксама першыя старонкі рамана «Яўген Анегін».

Традыцыйна ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя памяці гэтага паэта, пачынаюцца ў цэнтральным парку імя Штэфана чал Марэ і збіраюць афіцыйных асоб, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, грамадскіх арганізацый, а таксама вялікую колькасць людзей, неабыякавых не толькі да расійскай культуры, творчасці вялікага паэта, але і да рускай мовы. У ліку тых, хто сабраўся на свята пушкінскай паэзіі былі людзі розных узростаў і прафесій, шмат школьнікаў, моладзі, актывістаў этнакультурных аб'яднанняў.

Прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова і Беларускага культурнага Цэнтра ў Малдове ўсклалі кветкі да бюста А.С. Пушкіна, а затым наведалі сядзібу Замфір Ралі-Арбор, дзе размешчаны філіял Дома-музея А.С. Пушкіна.

У Кішынёве з 1899 года цэнтральная вуліца горада носіць імя Аляксандра Сяргеевіча. А з 1948 года ў Кішынёве дзейнічае Дом-музей А.С. Пушкіна, дзе жыў класік. Помнік паэту адкрылі ў Кішынёве ў 1885 годзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці