:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Малдове А.Калініна ў мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін з Малдовай

13.11.2022 г.

10 лістапада 2022 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова адбыўся ўрачысты прыём з нагоды 30-годдзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Малдовай.

Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі быў падпісаны 19 лістапада 1992 г. у Кішынёве. У верасні 1993 г. у Мінску было адкрыта Пасольства Рэспублікі Малдова, беларуская дыпмісія ў Малдове была заснавана ў маі 1995 г.

Спецыяльна да гэтай знакавай даты Белпошта выпусціла канверт з арыгінальнай паштовай маркай. У рамках прыёму Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін і прадстаўнік Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Рэспублікі Малдова Сяргей Міхаў узялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі яе гашэння.

Таксама для гасцей у Пасольстве была прадстаўлена фотавыстаўка, якая адлюстроўвае найбольш знакавыя падзеі з гісторыі двухбаковых беларуска-малдаўскіх адносін за мінулыя 30 гадоў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных структур Рэспублікі Малдова, дэпутаты малдаўскага Парламента, дыпламатычны корпус, акрэдытаваны ў Малдове, кіраўніцтва шэрагу рэгіёнаў Малдовы, з якімі Беларусь падтрымлівае цесныя сувязі, бізнес-партнёры Рэспублікі Беларусь, а таксама актыў беларускай дыяспары Малдовы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці