Аб сустрэчы Пасла А.Калініна з Міністрам эканомікі і інфраструктуры Рэспублікі Малдова А.Усатым
02.12.2020 г.
2 снежня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова А.Калініна з Міністрам эканомікі і інфраструктуры Рэспублікі Малдова А.Усатым.
А.Калінін павіншаваў А.Усатага з прызначэннем на пасаду Міністра эканомікі і інфраструктуры Рэспублікі Малдова.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, уключаючы пашырэнне кааперацыйных сувязяў, рост ўзаемных паставак прадукцыі, пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне дарожнага будаўніцтва і правядзенне ў 2021 годзе чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў г.Мінску.
А.Калінін адзначыў, што Беларусь гатова падзяліцца наяўным вопытам у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, мадэрнізацыі чыгуначнай, жыллёва-камунальнай і ліфтавай гаспадаркі, будаўніцтва сучасных аўтамабільных дарог і узлётна-пасадачных палос з бетону, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры.
Бакі пагадзіліся, што ўкараненне ў Малдове доўгатэрміновых праграм у розных галінах народнай гаспадаркі дасць магчымасць больш эфектыўна задзейнічаць магчымасці бакоў і выведзе беларуска-малдаўскае двухбаковае супрацоўніцтва на новы ўзровень.