:

Аб навагоднім дзіцячым прадстаўленні ў Пасольстве Беларусі

26.12.2022 г.

23 снежня 2022 г. для дзяцей членаў беларускіх грамадскіх арганізацый Малдовы Пасольствам Беларусі сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Рэспубліцы Малдова было арганізавана традыцыйнае навагодняе свята.Навагодні паказ адбыўся ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.

Спецыяльна для свята юныя ўдзельнікі падрыхтавалі навагоднія вершы і песні на беларускай, рускай і румынскай мовах.

Акрамя таго, у рамках навагодняй праграмы адбылася цырымонія ўзнагароджання граматамі і падарункамі пераможцаў конкурсу дзіцячага малюнка «Я малюю Новы год».

Ад Пасольства Беларусі і Беларускага культурнага цэнтра ўсе ўдзельнікі дзіцячага свята атрымалі навагоднія падарункі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці