Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Нацыянальным Агенцтве па бяспецы харчовых прадуктаў Рэспублікі Малдова
04.12.2020 г.
4 снежня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова А.Калініна з генеральным дырэктарам Нацыянальнага Агенцтва па бяспецы харчовых прадуктаў Рэспублікі Малдова В.Коцічам.
Падчас сустрэчы была адзначана неабходнасць далейшага ўзаемадзеяння Нацыянальнага Агенцтва па бяспецы харчовых прадуктаў Рэспублікі Малдова з беларускімі ветэрынарнымі службамі для забеспячэння якасці і бяспекі прадуктаў харчавання, якія пастаўляюцца на рынак Малдовы.
Бакі дамовіліся працягнуць супрацоўніцтва, накіраванае на забеспячэнне высокіх стандартаў якасці і бяспекі пры пастаўках харчовых прадуктаў.