:

Аб перадачы кніг беларускага аўтара ў дар музейнаму комплексу ў Каменцы

15.02.2024 г.

14 лютага 2024 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова перадало ў дар Каменскаму комплексу мемарыяльных музеяў камплект кніг, прысвечаных роду князёў Вітгенштэйнаў, чыё імя звязана з Каменкай.

Культурная акцыя арганізавана пры садзейнічанні аўтара выданняў, Вольгі Папко, дацэнта Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дырэктара музея «Замкавы комплекс „Мір” (2016 – 2019 гг.).

Род князёў Вітгенштэйнаў быў найбагацейшым памешчыцкім родам на тэрыторыі заходніх губерній Расійскай імперыі. Ён атрымаў у спадчыну землі ад князёў Радзівілаў. У Беларусі роду належалі Мірскі замак, Слуцк, Капыль, Карэлічы.

У ХІХ стагоддзі Каменку набыў Пётр Хрысціянавіч Вітгенштэйн, славуты палкаводзец, генерал-фельдмаршал, Герой Айчыннай вайны 1812 года. Перыяд, калі ён валодаў горадам, называюць залатым стагоддзем Каменкі.

У маляўнічых выданнях раскрываецца гісторыя ўладанняў Вітгеншэйтнаў, іх мастацкіх калекцый у кантэксце еўрапейскага мастацтва ХІХ стагоддзя.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці