:

Пра спектакль беларускага тэатральнага калектыву «Ранак» у г. Бяндэры

26.02.2024 г.

24 лютага 2024 г. у г.Бяндэры прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Малдове прынялі ўдзел у культурным мерапрыемстве, якое было арганізавана пры падтрымцы Бяндэрскага таварыства беларускай культуры і Беларускага культурнага цэнтра ў Рэспубліцы Малдова да Міжнароднага дня роднай мовы і да Дня абаронцаў Айчыны.

Ключавым у мерапрыемстве стаў спектакль на беларускай мове паводле твора беларускага аўтара Леапольда Радзевіча «Збянтэжаны Саўка», які быў паказаны аматарскім тэатральным калектывам «Ранак» беларускай дыяспары ў Малдове на сцэне Палаца дзіцячай і юнацкай творчасці г.Бяндэры. Рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля і мастацкім кіраўніком тэатральнага калектыву з`яўляецца жонка Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове Тамара Калініна.

Сярод ганаровых гасцей мерапрыемства былі старшыня Бяндэрскага гарадскога Савета народных дэпутатаў Юрый Кара, прадстаўнікі гарадской адміністрацыі, якія па выніках мерапрыемства накіравалі лісты падзякі тэатральнаму калектыву «Ранак» Беларускага культурнага цэнтра ў Рэспубліцы Малдова і Паслу Беларусі ў Малдове Анатолю Калініну за арганізацыю спектакля і ўмацаванне культурных сувязяў Беларусi з горадам Бяндэры.

Пасольства сумесна з Беларускім культурным цэнтрам у Рэспубліцы Малдова працягне падтрымліваць арганізацыю спектакляў тэатральнага калектыва «Ранак» беларускай дыяспары ў Малдове.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці