:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Віцэ-прэм'ерам, Міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы

02.05.2024 г.

29 красавіка 2024 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоля Калініна з Віцэ-прэм'ерам, Міністрам сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці Малдовы Уладзімірам Боля, які з'яўляецца сустаршынёй Міжурадавай Беларуска-Малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні пашырэння ўзаемнага гандлю, умацавання супрацоўніцтва ў галіне аграпрамысловага комплексу, арганізацыі нацыянальнай экспазіцыі Малдовы ў рамках 34-й міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2024», якая адбудзецца ў перыяд з 4 па 9 чэрвеня 2024 года ў г.Мінску.

Бакамі абмеркаваны перспектывы правядзення ў другой палове 2024 года 20-га пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое павінна адбыцца ў Кішынёве.

Па прапанове Беларускага боку былі таксама абмеркаваны пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў частцы зняцця праблем у лагістыцы паставак тавараў у рамках узаемнага гандлю дзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці