:

Аб сустрэчы Пасла А.Калініна з новым кіраўніком дыпмісіі Азербайджана ў Малдове

15.02.2024 г.

13 лютага 2024 г. у Пасольстве Беларусі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоля Калініна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі Ульві Бахшаліевым, які прыбыў у Малдову.

Да прыбыцця ў Малдову Пасол У.Бахшаліеў узначальваў азербайджанскую дыпмісію ў Рэспубліцы Беларусь. Бакі абмеркавалі ўсебаковы дыялог паміж Мінскам і Баку, канстатавалі значны аб'ём тавараабароту паміж Беларуссю і Азербайджанам.

Кіраўнікі дыпмісій абмяняліся думкамі аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва з Малдовай, асобна спыніліся на пытаннях узаемадзеяння з суайчыннікамі, якія пражываюць у рэспубліцы.

У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі намер падтрымліваць актыўныя кантакты паміж дыппрадстаўніцтвамі абедзвюх краін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці