:

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Малдовай

Ажыццяўленне бязвізавых паездак грамадзян Беларусі і Малдовы прадугледжана Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян, падпісанага ў г. Мінску 24 снежня 2004 года і ўступіўшага ў сілу 30 чэрвеня 2017 года.

Пры перасячэньні мяжы пашпарт павінен быць сапраўдным на працягу як мінімум 3 месяцаў пасля вашага вяртання, у ім павінна быць не менш за 2-х чыстых старонак для прастаўлення адзнак.

У цяперашні час дзейнічае Пагадненне аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісанае 27 сакавіка 1997 года ў г. Маскве, у адпаведнасці з якім бясплатная хуткая і неадкладная медыцынская дапамога аказваецца грамадзянам наступных дзяржаў-удзельніц СНД: Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Рэспубліка Малдова, Рэспубліка Таджыкістан, Рэспубліка Узбекістан, Украіна.

Артыкулам 38 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" ад 4 студзеня 2010 года прадугледжаны наступныя рэжымы знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь:

I. Часовае знаходжанне — на тэрмін дзеяння візы, калі іншае не прадугледжана Законам, іншымі актамі заканадаўства або міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, але не больш за 90 дзён у каляндарным годзе, за выключэннем грамадзян наступных дзяржаў, у дачыненні да якіх міжнароднымі дамовамі устаноўлены iншыя тэрмiны:

 

  • Ізраіль (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
  • Латвія, уключаючы т.зв. катэгорыю «неграмадзян» (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
  • Літва (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
  • Польшча (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
  • Расія (90 дзён на працягу каляндарнага года);
  • Украіна (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён);
  • Чарнагорыя (90 дзён на працягу кожнага перыяду з 180 дзён).

Іншаземцы падчас свайго часовага знаходжання ў Беларусі абавязаны зарэгістравацца ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі па месцы свайго знаходжання, або ў іншым, прадугледжаным заканадаўствам Беларусі парадку, на працягу 10 дзён з даты ўезду, за выключэннем выхадных і святочных дзён.

Ад абавязацельства па рэгістрацыі вызваляюцца грамадзяне наступных дзяржаў:

 

  • Латвія (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Літва (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Казахстан (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (на працягу 30 дзён з даты ўезду);
  • Расія (на працягу 90 дзён з даты ўезду);
  • Украіна (на працягу 30 дзён з даты ўезду).  

II. Часовае пражыванне — на тэрмін знаходжання ў Беларусі, але не больш за 1 год. Дазвол на часовае пражыванне афармляецца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства iншаземца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

III. Пастаяннае пражыванне. Дазвол на пастаяннае пражыванне афармляецца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы жыхарства iншаземца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

 

 

 

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці