:

Палітычныя адносіны

Паступова развіваецца палітычны дыялог, двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова. 19 лістапада 2022 г. споўніцца 30 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі. За гэты перыяд паміж дзяржавамі падпісана звыш 90 міжнародных дагавораў і іншых міжнародна-прававых дакументаў, якія рэгулююць прававыя аспекты адносін у розных галінах.

У верасні 2014 г. i красавіку 2018 г. адбыліся афіцыйныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі ў Малдову, у ліпені 2015 г. афіцыйны візіт Прэзідэнта Малдовы Н.Цімофці ў Беларусь. У ліпені 2017 г., красавіку і чэрвені 2019 г. Прэзідэнт Малдовы И.Додон наведаў Беларусь з працоўнымі візітамі. Кіраўнікі дзяржаў праводзілі таксама двухбаковыя сустрэчы ў рамках мерапрыемстваў па лініі СНД і ЕАЭС.

 

 

У лістападзе 2016 г. праведзены афіцыйны візіт Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь у Малдову. Візіт у адказ Прэм'ер-міністра Рэспублікі Малдова ў Беларусь прайшоў у чэрвені 2017 г. У снежні 2017 Прэм'ер-міністр Рэспублікі Малдова наведаў Беларусь з рабочым візітам. У кастрычніку 2018 г. адбыўся рабочы візіт у Рэспубліку Беларусь малдаўскай урадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Малдова.

 

У лістападзе 2019 г. адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Румаса С.Н. з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Малдова И.Кіку ў рамках інвестыцыйнага саміту ЕБРР для краін «Усходняга партнёрства» ў г.Лондане, у студзені 2020 г. — сустрэча прэм'ер-міністраў у г.Алма-Аты.

Развіваецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва. У снежні 2017 г. малдаўская дэлегацыя на чале з Намеснікам Старшыні Парламента Малдовы наведала Рэспубліку Беларусь. У верасні 2019 г. на палях Форуму спікераў (Казахстан) адбылася двухбаковая сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.Андрэйчанка са Старшынёй Парламента Рэспублікі Малдова З.Грэчаный.  У маі 2021 г. адбыўся афіцыйны візіт Старшыні Парламента Рэспублікі Малдова З.Грачаны ў Рэспубліку Беларусь, у рамках якога прайшлі сустрэчы са старшынямі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Р.Галаўчанкам. Была падпісана Сумесная дэкларацыя аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Парламентам Рэспублікі Малдова.

У Парламенце Рэспублікі Малдова сфарміравана Працоўная група па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Беларусь, у якую ўвайшлі 29 дэпутатаў, у тым ліку Старшыня Парламента Малдовы І.Гросу. У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сёмага склікання створана Працоўная група па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Малдова. Прадуктыўнае двухбаковае ўзаемадзеянне вядзецца па лініі парламенцкіх асамблей міжнародных арганізацый.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці