:

Інфармацыя для экспарцёраў

Беларусь прадастаўляе нацыянальны рэжым у дачыненні да тавараў з Малдовы ў адпаведнасці з Дагаворам аб зоне свабоднага гандлю СНД ад 18 кастрычніка 2011 г.

Штогод ўзаемны гандаль ажыццяўляецца больш чым па 440 таварных пазіцыях.

У 2019 годзе тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Малдова склаў 225,3 млн. долараў ЗША, экспарт — 141,5 млн. долараў, імпарт — 83,8 млн. долараў.

У студзені-лістападзе 2020 года тавараабарот Рэспублікі Беларусь з Малдовай склаў 183,5 млн. долараў ЗША. Экспарт — 119,3 млн. долараў, імпарт — 64,2 млн. долараў.

Асноўныя пазіцыі беларускага экспарту кокс і бітум нафтавыя, лесаматэрыялы падоўжна-распілаваныя, тытунёвыя вырабы, трактары і седлавыя цягачы, пліты драўнянавалакністыя, шкловалакно, нафтапрадукты, плітка керамічная неглазурованная, лекавыя сродкі, малако і вяршкі згушчаныя і сухія.

Аснову імпарту тавараў з Малдовы складаюць віны вінаградныя натуральныя, уключаючы сусла, моцныя спіртныя напоі, кукуруза, свежая садавіна, кансерваваная гародніна, дываны і падлогавыя пакрыцця, свежы вінаград, гіпс, папяровая тара.

У Малдове дзейнічае больш за 60 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў ТПС і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку створана 3 зборачных вытворчасці (тралейбусы «Белкамунмаш», садова-вінаградарскія трактары Смаргонскага агрэгатнага завода, трактары малой і сярэдняй магутнасці Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў).

У Беларусі дзейнічае 23 прадпрыемства з малдаўскім капіталам, у тым ліку 7 сумесных і 16 замежных арганізацый.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці