:

Адносіны ў сферы культуры

Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова развіваецца супрацоўніцтва ў сферы культуры.

У 2001 годзе падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і турызму Рэспублікі Малдова.

На пастаяннай аснове ладзяцца Дні беларускага кіно. 30 чэрвеня 2006 г. у Кішынёве ва ўрачыстым адкрыцці Дзён беларускага кіно прыняў удзел намеснік Генеральнага дырэктара Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Аляксандр Цялушка.

У 2010 годзе ў Малдове праведзены Дні радыё Беларусі.

22 – 25 верасня 2006 г. праходзіў Першы фестываль беларусаў Малдовы “Беларусь – мая Радзіма”, прысвечаны традыцыйнаму святу Беларусі – Дню беларускага пісьменства.

У верасні 2007 года прайшоў арганізаваны Пасольствам Другі фестываль беларусаў Малдовы «Беларусь — мая Радзіма», прысвечаны Дню беларускага пісьменства і 125-годдзю Я.Купалы і Я.Коласа. У святочным канцэрце з нагоды адкрыцця фестывалю прынялі ўдзел народны ансамбль Рэспублікі Беларусь «Радзімічы», мастацкія калектывы і артысты і Малдовы, самадзейныя ансамблі беларускіх абшчын. У рамках фестывалю адбылася сустрэча дэлегацыі Беларускага саюза жанчын з актывам рэспубліканскай абшчыны беларусаў Малдовы, прэзентацыя перасоўнай выстаўкі «Лепшыя ўзоры кнігадрукавання Беларусі», прэзентацыя выстаўкі літаратурных выданняў беларускіх класікаў Я.Купалы і Я.Коласа, прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю са дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.

12 верасня 2008 г. у Кішынёве ў рамках Трэцяга фестывалю беларусаў Малдовы адбылося падпісанне Праграмы супрацоўніцтва паміж Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім цэнтрам дзяцей і моладзі пры Міністэрстве асветы і моладзі Рэспублікі Малдова на 2008 – 2008 гг.

Артысты з Беларусі традыцыйна бралі ўдзел у Міжнародным музычным фестывалі «Мэрцышор».

У кастрычніку 2010 г. Беларускі тэатр лялек паспяхова прыняў удзел у міжнародным Фестывалі лялечных тэатраў «Лікурыч-65».

У 2011 годзе студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі сталіся лаўрэатамі Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў ім. Я.Кокі ў Кішынёве.

На працягу многіх гадоў у Малдове актыўна прэзентуецца беларуская літаратура: «Сучасныя беларускія аўтары» (2006), Міжнародны салон дзіцячай кнігі (2007, 2009, 2011) і інш.

Пасольствам шырока практыкуецца папаўненне бібліятэчных фондаў Малдовы літаратурай беларускіх аўтараў на беларускай і рускай мовах. У 2008 годзе бібліятэцы ім. Ламаносава ў Кішынёве ўручана больш за 100 кніг вучэбнай і дзіцячай літаратуры, кніг па літаратуры і мастацтве, энцыклапедый на беларускай і рускай мовах, перададзеных малдаўскаму боку Беларускім саюзам жанчын.

Пачынаючы з 2010 года, Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь паспяхова рэалізуюць міжнародны праект «Беларусь сёння». У рамках рэалізацыі гэтага праекта 12 лістапада 2020 г. Пасол Беларусі ва ўрачыстай абстаноўцы перадаў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Малдова калекцыю беларускіх выданняў (83 кнігі), а таксама 44 кнігі, падрыхтаваныя Саюзам пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь.

27 лістапада 2020 г. адбылася перадача Нацыянальнай дзіцячай бібліятэцы Рэспублікі Малдова калекцыі беларускіх выданняў, прадстаўленых Цэнтралізаванай сістэмай дзіцячых бібліятэк Мінска.

У 2023 – 2024 гг. Пасольства неаднаразова папаўняла фонды Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна ў Ціраспалі кнігамі беларускіх аўтараў.

26 лістапада 2024 г. бібліятэцы імя Міцкевіча ў Кішынёве Пасольствам падаравана выданне паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, а таксама перададзены кнігі пра Беларусь на беларускай мове.

У красавіку-маі 2007 года на першым нацыянальным тэлевізійным канале Рэспублікі Малдова па ініцыятыве Пасольства адбылася трансляцыя цыкла перадач «Беларусь музычная». Цыкл складаўся з серыі тэлевізійных музычных праграм, якія ўвабралі ў сябе лепшыя канцэртныя выступленні вядучых беларускіх ансамбляў і сольных выканаўцаў. Малдаўскія тэлегледачы ўбачылі лепшыя выступленні вядомых беларускіх музычных калектываў на «Славянскім базары» ў Віцебску, «Залатым Шлягеры» ў Магілёве, канцэрце «Усе зоркі ў госці да нас» і шэрагу іншых, а таксама музычныя нумары самадзейных калектываў беларусаў, якія жывуць у Малдове.

Прадстаўнікі Малдовы традыцыйна бяруць удзел у фестывалях і конкурсах, якія праводзяцца ў Беларусі: «Залаты шлягер», «Залатая пчолка», «Вянок дружбы», «Анімаёўка», тэатральны форум «Крокі», Міжнародны конкурс малюнка «Сябруюць дзеці на планеце» і інш.

Традыцыйна Малдова добра прадстаўлена на вакальных конкурсах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У значнай ступені гэта заслуга народнага артыста Малдовы Канстанціна Масковіча, які ў 2018 годзе быў старшынёй журы дзіцячага вакальнага конкурсу ў рамках Фестывалю.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2018 г. за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё беларуска-малдаўскіх культурных сувязей Канстанцін Масковіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

У лістападзе 2007 г. у Кішынёве, па ініцыятыве Пасольства, экспанавалася фотавыстава «Беларусь — Малдова: 15 гадоў дыпламатычных адносін». Экспазіцыя, якая ўключае каля 100 фатаграфій, адлюстроўвала найважнейшыя падзеі ў летапісе беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін: афіцыйныя і працоўныя візіты і сустрэчы, уручэнні даверчых грамат, сустрэчы дзелавых колаў, правядзенне канферэнцый, выставак, фестываляў, жыццё беларускай абшчыны ў Малдове.

У год 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін, у 2022 годзе, Пасольства таксама арганізавала экспанаванне некалькіх фотавыстаў, прысвечаных Беларусі і беларуска-малдаўскім адносінам. Спецыяльна да гэтай знакавай даты Белпошта выпусціла канверт з арыгінальнай паштовай маркай. Пасол Беларусі ў Малдове і прадстаўнік Міністэрства замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі яе гашэння.

Пасольства Беларусі на пастаяннай аснове ініцыіруе правядзенне ў Малдове розных фотавыстаў, прысвечаных гістарычным датам і знакавым дасягненням рэспублікі на сучасным этапе свайго развіцця.

У сакавіку 2008 г. у Пасольстве адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскім цэнтрам дзяцей і моладзі пры Міністэрстве асветы і моладзі Рэспублікі Малдова.

У маі 2008 г. па ініцыятыве Пасольства Беларусі сумесна з Саветам арганізацыі ветэранаў Рэспублікі Малдова на цэнтральным Мемарыяле воінскай славы Кішынёва закладзена алея «Вікторыя» з 20 беларускіх бярозак у памяць аб савецкіх воінах, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 14 верасня 2008 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на Алеі беларускіх бяроз.

30 кастрычніка — 1 лістапада 2018 г. Міністр адукацыі, культуры і даследаванняў Малдовы Моніка Бабук наведала Мінск у складзе малдаўскай урадавай дэлегацыі. Для яе была складзена асобная праграма, якая прадугледжвае сустрэчы і перагаворы з міністрамі адукацыі, культуры, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтвам Дзяржкамнавукі і тэхналогіі, НАН Беларусі.

Буйной падзеяй для культурнага жыцця Беларусі і Малдовы стала ўстаноўка і адкрыццё ў Кішынёве ў 2018 годзе, у скверы насупраць беларускага Пасольства, помніка-бюста беларускаму першадрукару Францыску Скарыне. Адкрыццё помніка адбылося ў рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі з удзелам міністраў культуры Беларусі і Малдовы, старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь.

Адмысловую ролю ў развіцці міжкультурнага дыялогу гуляем міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Абмен творчымі калектывамі гарадоў і раёнаў дзвюх краін, якія маюць пагадненні аб супрацоўніцтве, рэальна служыць умацаванню культурнага ўзаемадзеяння на мясцовым узроўні.

З 5 па 7 красавіка 2019 г. адбыўся візіт генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь У.Пракапцова ў Кішынёў для абмеркавання перспектыў супрацоўніцтва з Нацыянальным музеем выяўленчых мастацтваў Рэспублікі Малдова.

Пры арганізацыйнай падтрымцы Пасольства ў ліпені 2019 г. на тэрыторыі Шато Пуркар адбыўся першы ў Малдове Вернісаж сучаснага мастацтва, скульптуры і жывапісу «ArtVin Purcari», у якім прынялі ўдзел мастакі і скульптары з 12 краін. Значную частку экспазіцыі займалі работы намесніка старшыні беларускай абшчыны Рэспублікі Малдова, Заслужанага мастака Рэспублікі Малдова В.Ігнаценкі. У 2019 годзе В.Ігнаценка ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Па ініцыятыве і пры арганізацыйным садзейнічанні Пасольства ў лістападзе 2019 г. у Кішынёве праведзены І Беларуска-Малдаўскі маладзёжны форум, у якім прынялі ўдзел з беларускага боку 20 прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый, бізнесу і ўстаноў адукацыі. У рамках праграмы мерапрыемства прадстаўнікі беларускай моладзі сустрэліся з Прэзідэнтам Малдовы І.Дадонам, наведалі Парламент і абмеркавалі пытанні маладзёжнай палітыкі з парламентарыямі розных палітычных фракцый. Важным вынікам Форума стала падпісанне Пагаднення паміж Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Лігай моладзі Малдовы, накіраваным на працяг развіцця выязнога студатрадаўскага руху.

У маі 2021 г. у Мінску адкрыты бюст-помнік Герою Савецкага Саюза, ураджэнцу Малдову І.Солтысу. Помнік устаноўлены па ініцыятыве экс-Прэзідэнта Рэспублікі Малдова І.Додана.

18 лістапада 2022 г. Пасольства правяло ў доме-музеі А.С. Пушкіна ў Кішынёве адкрыццё выстаўкі “Янка Купала ў дыялогу культур”, прысвечанай 140-годдзю народнага паэта Беларусі Я.Купалы. У рамках адкрыцця выставы Пасольствам былі праведзены Купалаўскія чытанні. 

На працягу апошніх гадоў Пасольства сумесна з членамі беларускай дыяспары Малдовы прымае актыўны ўдзел у акцыях, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы (21 лютага), Дню славянскага пісьменства (24 мая), Дню рускай мовы (6 чэрвеня).

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці