:

Атрыманне дазволу на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь

У адпаведнасці з артыкулам 50 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (далей — Закон) дазвол на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь выдаецца замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія:

  • з'яўляюцца мужам i жонкай, блізкімі сваякамі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • заключылі шлюб з іншаземцамі, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • прызнаны бежанцамi або з'яўляюцца асобамі, якім прадастаўлена прыстанішча ў Рэспубліцы Беларусь;
  • маюць права на ўз'яднанне сям'i;
  • пражылі на законных падставах у Рэспубліцы Беларусь апошнія сем і больш гадоў;
  • маюць падставы для набыцця грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi;
  • з'яўляюцца работнiкамi i спецыялiстамi, у якіх мае патрэбу Рэспубліка Беларусь;
  • валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам або маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту;
  • інвеставалі не менш як сто пяцьдзесят тысяч еўра ў эканоміку Рэспублікі Беларусь або ў рэалізацыю канкрэтных дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь.

Алгарытм дзеянняў замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць дазвол на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і якія адносяцца да катэгорый работнікаў і спецыялістаў, у якіх мае патрэбу Рэспубліка Беларусь, валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам або маюць выдатныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту, інвеставалі не менш як сто пяцьдзесят тысяч еўра ў эканоміку Рэспублікі Беларусь або ў рэалізацыю канкрэтных дзяржаўных праграм Рэспублікі Беларусь, выглядае наступным чынам:

1. На інфармацыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь неабходна вывучыць звесткі аб наяўнасці вакансій і свабоднага жылля ў аграпрамысловых комплексах Рэспублікі Беларусь (інфармацыя абнаўляецца штомесяц).

2. Пры неабходнасці выбыць да меркаванага месца жыхарства для таго, каб на месцы ўдакладніць усе неабходныя пытанні або звязацца па тэлефоне з кіраўніком прадпрыемства або іншым кампетэнтнай асобай, паказанай на сайце.

3. Пасля абранага рэгіёну і месца працы неабходна звярнуцца на абранае прадпрыемства, з мэтай працаўладкавання ў Рэспубліцы Беларусь.

4. У выпадку намераў працаўладкавання іншаземца ў аграпрамысловым комплексе Рэспублікі Беларусь, кіраўнік прадпрыемства павінен узгадніць гэта пытанне з раённым (абласным) выканаўчым камітэтам. У сваю чаргу раённы (абласны) выканаўчы камітэт звяртаецца з хадайніцтвам у Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб неабходнасці выдачы iншаземцу дазволу на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (у сувязі з працаўладкаваннем на прадпрыемстве аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь).

5. Пры станоўчым разглядзе пытання і знаходжанні іншаземца ў Рэспубліцы Беларусь Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь накіроўвае інфармацыю ў Упраўленне ўнутраных спраў абласнога выканаўчага камітэта па месцы часовага жыхарства іншаземца для фармавання матэрыялаў справы аб выдачы iншаземцу дазволу на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

6. Па месцы часовага жыхарства іншаземец прадстаўляе ў орган унутраных спраў Рэспублікі Беларусь неабходны пералік дакументаў, у які ўваходзіць:

1. Анкета-заява па форме, зацверджанай Міністэрствам унутраных спраў (змешчаны на сайце МУС Рэспублікі Беларусь www.mvd.gov.by). Анкета запаўняецца разборлівым почыркам або з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. На пастаўленыя пытанні заяўнік дае дакладныя і поўныя адказы. Анкету запаўняюць іншаземцы ва ўзросце 18 гадоў і старэй.

2. Аўтабіяграфія. У аўтабіяграфіі паказваюцца наступныя дадзеныя аб заяўніку: дата і месца нараджэння; адукацыя; працоўная дзейнасць; сямейнае становішча; звесткі пра членаў сям'і і блізкіх родных, у тым ліку якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.

3. Копіі старонак сапраўднага пашпарта або іншага дакумента, які яго замяняе, прызначанага для выезду за мяжу і выдадзенага адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства іншаземца ці міжнароднай арганізацыяй, якія змяшчаюць звесткі аб яго ўладальніку (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння );

4. Дакумент аб судзімасці у дзяржаве грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства. Прадастаўляецца іншаземцам ва ўзросце 14 гадоў і старэй.

5. Медыцынскія даведкі аб стане здароўя, якія пацвярджаюць адсутнасць захворванняў, уключаных у пералік захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва. У названы пералік уключаны венерычныя захворванні і актыўныя сухоты органаў дыхання.

6. Чатыры фатаграфічных карткі памерам 37х47 міліметраў. Адна фотакартка наляпляецца на заяву-анкету, астатнія прыкладаюцца да анкеты.

7. Дакументы і іх копіі, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для атрымання дазволу на сталае жыхарства, прадугледжаных артыкулам 50 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

Да ліку такіх дакументаў адносяцца:

  • дакументы, якія пацвярджаюць роднасьць заяўніка з запрашаючай асобай (пасведчанне аб шлюбе, аб нараджэнні, аб усынаўленні (удачарэнні) дакументы аб наяўнасці падстаў для набыцця грамадзянства Рэспублiкi Беларусь у парадку рэгiстрацыi;
  • копіі дакументаў, якія пацвярджаюць нараджэнне альбо сталае жыхарства заяўніка на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лiстапада 1991 года.

Пацвярджэннем факту нараджэння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пасведчанне аб нараджэнні.

Пацвярджэннем факту сталага жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да 12 лiстапада 1991 г. можа быць адзнака ў пашпарце грамадзяніна СССР узору 1974 года аб месцы жыхарства на тэрыторыі рэспубліцы Беларусь, адзнака ў ваенным білеце пра заклік на тэрміновую ваенную службу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, даведка жыллёва-эксплуатацыйнай службы альбо сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў, выпіска з асабовага рахунку або дамавой кнігі, архіўная даведка (ліст органа ўнутраных спраў) аб жыхарстве на тэрыторыі Беларусі.

У выпадку немагчымасці прадстаўлення асобай аднаго з пералічаных дакументаў могуць быць прыняты да разгляду дакументы, якія ўскосна пацвярджаюць яго жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь да названай даты: запісы ў працоўнай кніжцы, атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы, архіўныя дадзеныя аб рэпрэсіраванні, прымусовым высяленьні, сведкавыя паказанні. Сукупнасць некалькіх такіх дакументаў можа быць падставай для прыёму заявы да разгляду;

8. Дакумент, які пацвярджае выбыццё з месца жыхарства ў сувязі з намерам прыбыць на сталае жыхарства ў Рэспублiку Беларусь, выдадзены кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства шншаземца.

У органе ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які разглядае або рыхтуе дакументы іншаземца аб атрыманні дазволу на сталае жыхарства, правяраецца правільнасць запаўнення анкеты-заявы, паўната прадстаўленых дакументаў, пасля чаго сфармаваныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства ўнутраных спраў для разгляду.

Міністэрства ўнутраных спраў, прыняўшы рашэнне аб выдачы (адмове ў выдачы) дазволу на сталае жыхарства, накіроўвае на працягу 3 рабочых дзён паведамленне іншаземцу, які часова знаходзіцца або часова пражывае ў Рэспублiцы Беларусь.

Неабходнымі ўмовамі разгляду пытанняў атрымання дазволу на сталае жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:

  • наяўнасць або прадастаўленне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь жылплошчы дастатковай для прапіскі (пытанні выдачы дазволу на сталае жыхарства, набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь у спрошчаным парадку, разглядаюцца тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў па месцы меркаванага жыхарства);
  • прадастаўленне дакументаў, якія пацвярджаюць права на атрыманне грамадзянства Рэспублікі Беларусь у спрошчаным парадку;
  • прадастаўленне дакумента з кампетэнтных органаў краіны ранейшага сталага жыхарства (у Вашым выпадку — Малдовы) аб наяўнасці (адсутнасці) судзімасці.

У органе ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, які разглядае або рыхтуе дакументы іншаземца аб атрыманні дазволу на сталае жыхарства, правяраецца правільнасць запаўнення анкеты-заявы, паўната прадстаўленых дакументаў, пасля чаго адказная службовая асоба дадзенага органа запэўнівае анкету-заяву сваім подпісам з указаннем даты і фармуе матэрыялы па выдачы iншаземцу дазволу на сталае жыхарства.

Сфармаваныя матэрыялы накіроўваюцца ў Міністэрства ўнутраных спраў для разгляду і прыняцця рашэння па сутнасці.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці