Аб бязвізавай тэрыторыі «Брэст-Гродна»
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 300 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Дадзены нарматыўны прававы акт адмяняе Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2017 г. № 462.
Згодна з дакументам, раней існуючыя паасобна бязвізавыя зоны для турысцка-рэкрэацыйных тэрыторый Брэста і Гродна аб'ядноўваюцца ў адну бязвізавую тэрыторыю «Брэст-Гродна». У яе дадаткова ўключаны пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі.
Тэрмін бязвізавага знаходжання ў рэгіёне павялічваецца да 15 сутак для грамадзян 73 дзяржаў. Акрамя таго, будзе забяспечана магчымасць ўезду праз два дадатковых пункта пропуску на дзяржаўнай мяжы ( «Беняконі» і «Бераставіца»).
Замежныя грамадзяне змогуць перамяшчацца без візаў па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей рэспублікі пры ўмове накіравання ў складзе арганізаваных турыстычных груп па маршрутах, якія прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі «Брэст — Гродна».
Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.
Пры гэтым захоўваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян шэрагу дзяржаў на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, што прадугледжана ўказам ад 9 студзеня 2017 г. № 8 (са зменамі, якія ўступілі у сілу 24 ліпеня 2018 года).