:

АФАРМЛЕННЕ СТАЛАГА ПРАЖЫВАННЯ ЗА МЕЖАМІ БЕЛАРУСІ

 

Афармленне сталага пражывання ЗА МЕЖАМІ БЕЛАРУСІ грамадзянінУ Беларусі, ЯКІ выехаЎ з Беларусі для часовага знаходжання ЗА МЕЖАМІ БЕЛАРУСІ 

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2009 г. «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь» сталае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца шляхам выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і пастаноўкі на консульскі ўлік грамадзян, якія стала пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь.

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзян, права на выезд якіх з Рэспублікі Беларусь часова абмежаваны, не дапускаецца да зняцця часовага абмежавання iх права на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне аб выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну, які выехаў з Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання і жадаючаму аформіць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, прымаецца дыпламатычным прадстаўнiцтвам або консульскай установай Рэспублiкi Беларусь.

Грамадзяне, якія заявілі пра сваё жаданне стала пражываць за межамі Рэспублікі Беларусь, да афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь абавязаны ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь:

  • - выканаць падатковыя абавязкі;
  • - спыніць дзейнасць індывідуальнага прадпрымальніка — для грамадзян, якія ажыццяўляюць такую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • - атрымаць згоду ваеннага камісарыята на афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь — для прызыўнікоў;
  • - выканаць аліментныя абавязацельствы — для грамадзян, якія маюць непаўналетніх дзяцей у Рэспубліцы Беларусь, а таксама для грамадзян, якія абавязаны выплачваць аліменты ў дачыненні да мужа, былога мужа, якія маюць патрэбу ў дапамозе непрацаздольных поўнагадовых дзяцей або якія маюць патрэбу ў дапамозе непрацаздольных бацькоў;
  • - пакрыць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, — для грамадзян, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь абавязаны кампенсаваць такія выдаткі.

Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія выехалі для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца пры прад'яўленні наступных дакументаў:

  • - заява;
  • - анкета заяўніка;
  • - пашпарт заяўніка;
  • - пасведчанне аб нараджэнні заяўніка;
  • - дзве каляровыя фатаграфіі заяўніка, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • - пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
  • - пасведчанне аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
  • - пасведчанне аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
  • - пісьмовую згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга дзіцяці заяўніка, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, або другой асобы, у дачыненні да якога заяўнік абавязаны выплачваць алiменты, на афармленне заяўніку сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаную службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі Міныстэрства ўнутраных спраў або засведчаная натарыяльна, альбо копія рашэння суда аб магчымасцi выезду заяўніка з Рэспублікі Беларусь на сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды названых асоб — у выпадку наяўнасці непаўналетніх дзяцей заяўніка, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама асоб, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны выплачваць алiменты;
  • - працоўная кніжка заяўніка (пры яе наяўнасці);
  • - дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Рэспублікі Малдова, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне (від на жыхарства, пашпарт, пасведчанне асобы, іншыя дакументы);
  • - консульскі збор (175 еўра).

Акрамя названых дакументаў непаўналетнімі прадстаўляюцца:

  • - пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асобу законных прадстаўнікоў непаўналетняга;
  •  
  • - пісьмовую згоду законнага прадстаўніка непаўналетняга (у тым ліку бацькі або маці), які не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчанае службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаныя натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды — копія рашэння суда аб афармленні непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды такога законнага прадстаўніка, або копія рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копія рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеная органам, які вядзе крымінальны працэс, даведка аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях);
  • - копія рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным або даведка органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • - дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў Рэспубліцы Малдова (від на жыхарства, пашпарт, пасведчанне асобы), — у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка.

Пры афармленні сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту і выехалі з Рэспублiкi Беларусь для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь законны прадстаўнік (у тым ліку бацька ці маці) непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе:

  • - заяву;
  • - пашпарт непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
  • - пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга;
  • - дзве каляровыя фатаграфіі непаўналетняга, якія адпавядаюць яго ўзросту, памерам 40х50 мм (адным лістом);
  • - пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга (у тым ліку бацькі або маці), які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • - дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
  • - пісьмовую згоду законнага прадстаўніка (у тым ліку бацькі або маці) непаўналетняга, які не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь сумесна з непаўналетнім і пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, на афармленне непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаную службовай асобай падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў або засведчаную натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды — копію рашэння суда аб афармленні непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды такога законнага прадстаўніка, ці копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію рашэння суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, ці выдадзеную органам, які вядзе крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або Шлюбная дамова альбо Пагадненне аб дзецях);
  • - пасведчанне аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, ці копію рашэння суда аб аб'яўленні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго без вестак адсутным, або даведку органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс пра бацькоў дзіцяці праведзены ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
  • - дакументы, якія пацвярджаюць пражыванне законнага прадстаўніка непаўналетняга ў Рэспубліцы Малдова, — у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без законнага прадстаўніка;
  • - дакумент, выдадзены кампетэнтным органам Рэспублікі Малдова, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне (від на жыхарства, пашпарт, пасведчанне асобы самога непаўналетняга або яго законнага прадстаўніка, у якім прастаўленая адзнака аб дзецях).

Сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія выехалі для часовага знаходжання за межамі Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзросту, афармляецца без збірання консульскага збору.

Тэрмін разгляду заявы ўсіх катэгорый грамадзян — да 4 месяцаў.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Малдова (у тым ліку пашпарта), а таксама элементы такіх дакументаў (у тым ліку пячаткі і штампы), выкананыя на дзяржаўнай мове Рэспублікі Малдова, прымаюцца пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь (беларуская або руская) з наступным натарыяльным сведчаннем вернасці перакладу або сапраўднасці подпісу перакладчыка.

Пасля афармлення сталага пражывання неабходна атрымаць пашпарт для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь і стаць на консульскі ўлік у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (гл. Раздзелы сайта «Пашпарт» і «Консульскі ўлік»).

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці