:

Парадак рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземцаў якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь

Парадак рэгістрацыі ў электроннай форме іншаземцаў якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь  

Артыкулам 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» устаноўлены абавязак замежных грамадзян і асоб без грамадзянства (далей — іншаземцы), якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання на працягу дзесяці сутак, калі іншае не вызначана дадзеным Законам, іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя іншаземцаў у электроннай форме ажыццяўляецца на адзіным партале электронных паслуг (portal.gov.by) бясплатна.

Гэта адміністрацыйная працэдура даступная штшаземцаў, якія заехалі ў Рэспубліку Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Іншаземцы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь праз Дзяржаўную мяжу з Расійскай Федэрацыяй, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Рэспублікай Беларусь падпісаныя дамовы з Украінай, Латвіяй, Літвой, Эстоніяй, Казахстанам, ААЭ і Расіяй, грамадзяне якіх могуць знаходзіцца ў Беларусі да 30 або 90 дзён без рэгістрацыі адпаведна. Калі іншаземец збіраецца перавысіць гэты тэрмін, неабходна атрымаць дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў залежнасці ад мэтаў ўезду. Тэрмін, на які рэгіструецца іншаземец, рэгламентуецца міжнароднымі дамовамі, заключанымі з рознымі краінамі.

Для рэгістрацыі спатрэбіцца кампутар, мабільны тэлефон або планшэт з доступам у Інтэрнэт. Праз любы браўзэр неабходна зайсці на сайт адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by, выбраць мову работы, стварыць асабісты кабінет, выкарыстоўваючы адрас электроннай пошты. Затым у асабістым кабінеце ва ўкладцы «Даступныя паслугі» выбраць катэгорыю «Грамадзянства і міграцыя», замовіць паслугу, запоўніць заяву (код паслугі рэгістрацыі замежнікаў — 200.12.14.1.).

У заяве неабходна ўказаць прозвішча і імя іншаземца ў лацініцы або ў кірыліцы як напісана ў пашпарце (дастаткова аднаго варыянту), звесткі аб пашпарце, страхоўцы, дату ўезду ў краіну, адрас, дзе іншаземец будзе часова знаходзiцца. Прысутнічае і графа з візай, але калі, да прыкладу, іншаземец прыязджае ў Беларусь па «безвизу», запаўняць яе не трэба. Неабходна таксама звяртаць увагу на карэктнае запаўненне ўсіх абавязковых для запаўнення палёў.

Затым трэба праверыць усе дадзеныя і націснуць кнопку «Адправіць заяву». Праз некалькі секунд павінна прыйсці паведамленне аб паспяховай рэгістрацыі альбо сістэма парэкамендуе звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі ў выпадку, калі звесткі не супадаюць.

Пры асабістым звароце часова знаходзячыхся іншаземцаў у падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгістрацыя ажыццяўляецца ў раней ўстаноўленым парадку.

Звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі па месцы знаходжання прыйдзецца ў двух выпадках: калі іншаземец захоча падоўжыць рэгістрацыю па тым жа адрасе, аформленую ў электроннай форме, або калі ён прыбыў у Беларусь праз мяжу з Расіяй.

Замежніку не абавязкова мець пры сабе пацвярджэнне электроннай рэгістрацыі. Дастаткова паведаміць пра гэта, напрыклад, супрацоўніку органа памежнай службы пры выездзе з краіны. Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці можна захаваць скрыншот адказу аб паспяховай рэгістрацыі ці раздрукаваць ўкладыш аб рэгістрацыі, гэта паскорыць працэдуру праверкі.

Па праблемных пытаннях рэалізацыі названай адміністрацыйнай працэдуры можна ў працоўны час звяртацца ў службу тэхнічнай падтрымкі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг па тэлефоне +375 17 311-30-00, дадатковы 713 і ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС па тэлефонах +375 17 218-55- 08, +375 17 218-52-51.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці