:

Страхаванне

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №530 ад 25.08.2006 года «Аб страхавой дзейнасці» замежныя грамадзяне пры ўездзе ў Рэспубліку Беларусь абавязаны мець дагавор абавязковага медыцынскага страхавання, заключаны з беларускай страхавой арганізацыяй, або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй, на выпадак аказання ім хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі медустановамі.

Наяўнасць дагавора абавязковага медыцынскага страхавання, заключанага з беларускай страхавой арганізацыяй, і дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй, пацвярджаецца страхавым полісам.

Дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з замежнай страхавой арганізацыяй, павінен:

  • ўтрымліваць назву, указанне на месца знаходжання, бягучы (разліковы) рахунак замежнай страхавой арганізацыі, прозвішча, імя і адрас замежнага грамадзяніна;
  • распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
  • дзейнічаць на працягу перыяду знаходжання замежнага грамадзяніна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • прадугледжваць страхавую суму (ліміт адказнасці) не ніжэй 10 000 еўра;
  • ахопліваць адпаведныя страхавыя выпадкі.

Не падлягаюць абавязковаму медыцынскаму страхаванню:

  • кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў замежных краін, кiраўнiкi i члены парламенцкiх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый, іншыя асобы, у тым ліку тэхнічны персанал гэтых дэлегацый, члены сем'яў названых асоб, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па запрашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнага банка, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • асобы, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь па пашпартах, выдадзеных Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый;
  • кіраўніка і супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, супрацоўнікі апарата ваенных аташэ, гандлёвых прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, а таксама члены іх сем'яў;
  • супрацоўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, якія карыстаюцца дыпламатычнымі прывілеямі і імунітэтам, а таксама члены іх сем'яў;
  • асобы, якія ўваходзяць у склад экіпажаў паветраных грамадзянскіх судоў мiжнародных авiялiнiй, брыгад цягнікоў міжнародных зносін;
  • члены экіпажаў замежных ваенных самалётаў, вайскоўцы замежных дзяржаў, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь для ўдзелу ў сумесных ваенных вучэннях;
  • асобы, якiя знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь у мэтах ажыццяўлення памежнай прадстаўнічай дзейнасці;
  • замежныя грамадзяне, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні ім статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • грамадзяне дзяржаў, з якімі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя і медыцынскай навукі ў частцы аказання хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі бясплатна;
  • грамадзяне дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якім хуткая і неадкладная медыцынская дапамога аказваецца бясплатна ў адпаведнасці з Пагадненнем аб аказанні медыцынскай дапамогі грамадзянам дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, падпісаным 27 сакавіка 1997 гады ў г. Маскве;
  • замежныя грамадзяне, што ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на цягніках міжнародных зносін, паветраных грамадзянскіх судах міжнародных авіяліній;
  • замежныя грамадзяне дзяржаў, у якіх устаноўлены ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь аналагічныя ўмовы на ўзаемнай аснове.

У Рэспубліцы Беларусь заключаць дагаворы абавязковага медыцынскага страхавання ў дачыненні да іншаземцаў маюць права Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» і Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання „Белэксімгарант”.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці