Навучальны цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі
Цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (далей цэнтр) створаны ў 2012 годзе па ініцыятыве Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для вырашэння наступных задач:
- кансультацыя замежных грамадзян, якія жадаюць атрымаць адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь;
- пошук замежных партнёраў, зацікаўленых у адборы на навучанне ў Рэспубліцы Беларусь замежных грамадзян;
- распаўсюд інфармацыі аб адукацыйных паслугах беларускіх устаноў вышэйшай адукацыі для замежных грамадзян.
Цэнтр ўпаўнаважаны ажыццяўляць дзейнасць па прыцягненню на навучанне ў беларускія ўстановы адукацыі грамадзян замежных дзяржаў, а таксама для пошуку партнёраў, якія аказваюць пасрэдніцкія паслугі ў розных краінах свету для адбору на навучанне замежных грамадзян.
Акрамя таго, Цэнтр выступае каардынатарам міжнароднага ўзаемадзеяння ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і іншых краін.
Сайт Цэнтра: www.studyin.edu.by