:

Пасол

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол

Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова   
 
Бубен Анатолій Анатольевіч
 
Нарадзіўся 6 чэрвеня 1970 года ў Гродзенскай вобласці, Рэспубліка Беларусь.

У 1993 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія», у 2001 годзе — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.Янкі Купалы па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці». 

Кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

27 сакавіка 2025 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.

Жанаты. Мае 4 дачок.

Працоўная дзейнасць

1993-1999 

інспектар, старшы інспектар аператыўнага аддзела Гродзенскай рэгіянальнай мытні

1999-2013

намеснік дырэктара, дырэктар, генеральны дырэктар ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод»

2013-2017

кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Гродна
2017-2019 начальнік філіяла ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» у г.Гродна
2019-2022 старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»
2022-2025 кіраўнік дзяржаўнай установы «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны „Мінск”

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці