:

Гісторыя Пасольства

Дыпламатычныя адносіны з Рэспублікай Малдова ўсталяваныя 19 лістапада 1992 года шляхам падпісання Пратакола аб усталяванні дыпламатычных адносін.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова функцыянуе з 3 мая 1995 года.

15 мая 1995 года першы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Грынёў Мікалай Фёдаравіч ўручыў Даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Снегур Мірчэ Іванавічу.

У наступныя гады Рэспубліку Беларусь у Рэспубліцы Малдова прадстаўлялі надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Рэспублікі Беларусь:

♦ Саковіч Васіль Андрэевіч (3 верасня 1999 г. — 4 чэрвеня 2009 г.).

♦ Асіпенка Вячаслаў Аляксандравіч (4 чэрвеня 2009 года — 27 жніўня 2014 г.).

♦ Чычук Сяргей Мікалаевіч (16 сакавіка 2015 г. — 16 сакавіка 2020 г.).

Калінін Анатоль Мікалаевіч 16 сакавіка 2020 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці