Аб сустрэчы Пасла Бубена А. са Старшынёй Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова І.Дадонам
08.07.2025 г.8 ліпеня 2025 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоля Бубена са Старшынёй Партыі сацыялістаў Рэспублікі Малдова Ігарам Дадонам.
Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Малдовай, канстатавалі наяўнасць магчымасцей паглыблення ўзаемадзеяння паміж зацікаўленымі структурамі.
Адбыўся абмен думкамі наконт бягучай сітуацыі ў Малдове і Беларусі.
Па выніках сустрэчы была дасягнута дамоўленасць прадоўжыць падтрымліваць актыўныя кантакты.