:

Аб мерапрыемствах Пасольства з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа 22.06.2026

22.06.2026 г.

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

У гэты дзень Пасол А.Бубен, дыпламаты Пасольства сумесна з Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Малдова, а таксама актывам беларускай дыяспары Малдовы ўсклалі кветкі да Вечнага агню на Мемарыяле “Вечнасць” у Кішынёве. Таксама беларускія дыпламаты разам прадстаўнікамі беларускай дыяспары ўшанавалі памяць палеглых у гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі на Алеі беларускіх бярозаў, высаджанай на Мемарыяле ў гонар 63-й гадавіны Перамогі.

Напярэдадні дыпламаты Пасольства сумесна з прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады беларускіх арганізацый Рэспублікі Малдова і Тыраспальскай грамадскай арганізацыі “Таварыства беларускай культуры”наведалі ўдзельніцу партызанскага руху Ніну Каспаран, якая жыве ў Прыднястроў і 15 чэрвеня адзначыла сваё 103-годдзе, павіншаваўшы яе з такою пачэснаю датай.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці