:

Аб удзеле ў мерапрыемствах з нагоды 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2022 г.

З нагоды 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 9 мая Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Анатоль Калінін і прадстаўнікі Пасольства Беларусі сумесна з беларускай дыяспарай усклалі кветкі да мемарыяла воінскай славы «Вечнасць».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпмісій Расійскай Федэрацыі, Казахстана, а таксама грамадскіх аб'яднанняў афіцэраў.

У гэты ж дзень дыпламаты Пасольства і актыў беларускай дыяспары Малдовы наведалі магілу ветэрана Вялікай Айчыннай вайны беларуса Вайцяховіча Уладзіміра Віктаравіча — удзельніка вызвалення Кішынёва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні прадстаўнікі пасольств Расіі, Беларусі і Казахстана ўзялі ўдзел у цырымоніі пахавання на мемарыяльным комплексе «Шарпенскі плацдарм» астанкаў 19-ці воінаў Чырвонай арміі, якія загінулі пры абароне Малдовы ў 1941 годзе і вызваленні краіны вясной і летам 1944 года.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці