Аб удзеле Пасольства ў рэспубліканскім суботніку
26.04.2022 г.У рамках правядзення ў Рэспубліцы Беларусь агульнарэспубліканскага суботніка калектыў Пасольства Беларусі ў Малдове і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін сумесна з членамі сем'яў прынялі ўдзел у веснавых палявых работах па падвязцы вінаграду ў гаспадарцы «Тамай-Вінекс» (Гагаўзія).
Мерапрыемства было арганізавана пры садзейнічанні Ганаровага консула Беларусі ў Малдове Канстанціна Сібава.